Адкрыццё сезону Жывых бібліятэк у ангары “ЦЭХа”

28.08.2016 15:00 - 19:00 ангар “ЦЭХа” (ст. м. Першамайская, вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

Мы так засумавалі без Вас, што вырашылі не чакаць верасень і сустрэцца ўжо 28 жніўня. Гэтым разам “Жывая бібліятэка” адбудзецца у межах праекта часопіса CityDog.by “Мінскія дыяспары” у ангары “ЦЭХа” разам з выставай “Межы Іншага” групы “Вера”.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубачкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і часам нават атрымаць слушную параду.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.
“Жывая бібліятэка” – гэта выдатная магчымасць падвесці вынікі лета і даведацца пра што-небудзь новае.

Калі: 28 жніўня
Час: 15.00 – 19.00
Дзе: ангар “ЦЭХа” (ст. м. Першамайская, вул. Кастрычніцкая, 16)

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы нам з пошукам кніг, альбо часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі, то пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.

Сачыце за навінамі у нашых суполках у VK і FB, і ўжо зусім хутка мы раскрыем таямніцу таго, якія кнігі адкрыюцца для вас гэтым разам.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ