Адкрыццё Цэнтра беларускай мовы ў Гомелі

05.02.2017 12:00 - 12:00 Гомельская філія Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (вул. Кірава 3, пакой 1-8 (1 паверх)) Бясплатнае

5 лютага ў офісе мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) распачынае работу Цэнтр беларускай мовы.

Адкрыццё прымеркаванае да старту другога сезону гуртка ўжытковай беларускай мовы “Лемантар”. Пачатак а 12-й гадзіне.

У новым цэнтры плануецца праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы па пытаннях беларускай культуры, гісторыі і сучаснасці, заняткі дзіцячага гуртка “Мова дзяцей”, кінапаказы, будзе працаваць бібліятэка і куток настольных гульняў.

Да супрацы запрашаюцца прадпрымальнікі, якім неабходна моўная кансультацыя ці дапамога, грамадзяне, неабыякавыя да пытання развіцця беларускай мовы і павышэння яе ролі ў грамадстве, грамадскія арганізацыі і ўсе ініцыятыўныя і творчыя людзі, якім неабходная бясплатная пляцоўка для ўвасаблення сваіх ідэй і правядзення мерапрыемстваў, якія блізкія па каштоўнасцях з ТБМ.

Пры Цэнтры будзе працаваць гарачая тэлефонная лінія па пытаннях абароны правоў беларускамоўных грамадзян.

“У Беларусі расце попыт на ўсё беларускае, Гомель – не выключэнне, але ў другім па велічыні горадзе Беларусі няма грамадскай пляцоўкі для камунікацыі і падтрымкі беларускамоўных. Мы вырашылі ўвасобіць нашу даўнюю мару – мець гарадскі цэнтр развіцця беларускай мовы і культуры, і  будзем працаваць над тым, каб цэнтр стаў месцам супрацы. Плануецца працягнуць камунікацыю з прадпрымальнікамі і ўстановамі Гомеля, мы будзем прапаноўваць ім нашу прафесійную дапамогу па пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы ў паслугах, таварах, рэкламнай прадукцыі, дакументазвароце”, – кажа кіраўнік Рады Гомельскай філіі ТБМ Алеся Аўласевіч.

Адрас: вул. Кірава 3, пакой 1-8 (1 паверх). Даведкі па тэл +37529-908-91-62.

Гомельская філія ТБМ займаецца правядзеннем культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, нефармальнай беларускамоўнай адукацыяй, маніторыць прысутнасць беларускай мовы на вуліцах і ва ўстановах горада.

Дзейнасць арганізацыі адлюстравана на сайце Kli4nik.info у Vk.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Навагодняя ялінка для дзетак палітвязняў у Варшаве

19.12.2025 (16:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Калядны кірмаш у Вільні

20.12.2025 (14:00 - 20:00) Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ