Адкрыццё выставы Алеся Родзіна “Мой Tacheles”

09.03.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня "Галіяфы" (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

У галерэі кнігарні “Галіяфы”  будуць прадстаўлены 15 твораў жывапісу, аб’яднаных важнай для мастака тэмай глабалізацыі. Працы Алеся Родзіна ўвасабляюць аўтарскую занепакоенасць падзеямі і праблемамі сучаснасці.

Алесь Родзін  –  адзін з най­зна­ных на За­хад­зе су­час­ных бе­ларускіх мас­та­коў. Больш за дзе­сяць га­доў ён быў рэзідэнтам арт­хаўса «Tacheles» у Берліне  –  сап­раўдна­га анархічна­га скво­та, дзе жылі і працавалі творчыя людзі з уся­го све­ту.

Мастак нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баранавічах. Вучыўся ў мастацкай студыі Віктара Вярсоцкага і мастацкай школе № 1. Працягваў навучанне на  аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім у Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца. Ад 2001 года разам са Змітром Юркевічам арганізуе штогадовы фестываль «ДАХ».

«Мы ўсе знаходзімся ў атачэнні глабальных зменаў, якія правакуюць грандыёзныя вынікі ў сферы эканомікі, палітыкі, культуры краін ды кантынентаў. Гэтыя вынікі фармуюць як станоўчыя, так і адмоўныя псіхалагічныя рэакцыі. Намаганні ўсвядоміць гэтыя наступствы мастацкімі сродкамі і ёсць пэўны вынік гэтай выставы, распачатай яшчэ ў кунстхаўсе “Tacheles” », − так ахарактарызаваў канцэпцыю выставы сам мастак.

Выставу можна будзе наведаць да 20 красавіка 2016 года.

Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!


Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча “Паазер’е і беларускае фэнтэзі” ў Полацку

14.03.2026 (12:00 - 14:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Сустрэча з Вольгай Кліп у Варшаве

16.03.2026 (19:00 - 20:30) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ