Адкрыццё выставы “Дотык” — праекту маладых фатографаў з курсу ГА “БАЖ”

15.10.2015 19:00 - 22:00 SPACE (вул. Кастрычніцкая, 16А) Бясплатнае

Павітацца за руку з сябрам ці паправіць прычоску. Завесці аўтамабіль ці закалыхаць немаўля… Варта ўсяго на хвіліну спыніцца, каб зразумець, што за звычайным дотыкам хаваюцца сапраўдная прыгода і жывая гісторыя. Яны могуць як жахнуць сваёй жорсткасцю, так і натхніць непадкупнай шчырасцю. Але каб адчуць болей, трэба падысці бліжэй.

Фотапраект «Дотык» — гэта выпускныя работы маладых фатографаў з розных рэгіёнаў Беларусі, створаныя ў межах курсу «Лаві момант!», арганізаванага ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

У супрацоўніцтве з куратарамі праекта, журналістамі Сяргеем Балаем і Марынай Загорскай, а таксама фатографам Рамульдасам Вайткусам (Літва) атрымалася 14 гісторый пра каханне і веру, ахвярнасць і сілу волі, няспынны рух і адзіноту, няскоранасць і дасканаласць.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў чацвер, 15 кастрычніка, у лофце “SPACE” (вул. Кастрычніцкая, 16А, будынак на тэрыторыі завода МЗКР), 19:00.

Паркоўка і ўваход у будынак знаходзяцца каля сталовай БДУ. Уваход на тэрыторыю — праз металічныя дзверы (на дамафоне  трэба набраць “9”. Верхні паверх.

Выстава будзе працаваць да 29 кастрычніка з 09:00 да 21:00 (панядзелак – пятнiца).

Кантакты:

Юлія Шаблоўская, каманда “Дотык”:
+375-29-546-82-82; +375-29-163-97-34;
Таццяна Ткачова, каманда “Дотык”:
+375-29-268-31-08;

 

Фота – Maksim Garda, DREAMS OF A CARING DOCTOR


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ