• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы дыпломных работ “Крокі да майстэрства”

Пачатак: 17.10 (17:00)
Канец: 17.10 (17:00)
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1)
Кошт: Уваход вольны
Google

17 кастрычніка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы дыпломных работ “Крокі да майстэрства” навучэнцаў мастацкага аддзялення  Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

На выставе будуць прадстаўлены творы, якія выкананы навучэнцамі спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў у розныя гады.

Мастацкае аддзяленне Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў вядзе сваю гісторыю з 1989 года. Больш за 25 гадоў існавання аддзялення – гэта перыяд творчых пошукаў, актыўнай жыццядзейнасці, рашэння крэатыўных задач і вызначэння новых планаў.

Выстава – вынік сумеснай творчай дзейнасці навучэнцаў і выкладчыкаў, яшчэ адзін крок на шляху спасціжэння асноў майстэрства, што выбіраюць для сябе мастакі, якія імкнуцца ператварыць гэты свет па законах прыгажосці і гармоніі.

Падрыхтоўка спецыялістаў на мастацкім аддзяленні каледжа мастацтваў вядзецца па спецыяльнасцях “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Дызайн (аб’ёмны)”. На аддзяленні працуюць вопытныя педагогі, сярод якіх вядомыя ў краіне мастакі: члены Беларускага саюза мастакоў, удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў, а таксама таленавітыя маладыя выкладчыкі.

Сёння педагагічны калектыў мастацкага аддзялення – гэта каманда творчых аднадумцаў, аб’яднаных агульнымі чалавечымі, эстэтычнымі і педагагічнымі поглядамі, інтарэсамі і прынцыпамі.

Далучэнне навучэнцаў да творчай дзейнасці адбываецца адразу, як только яны паступаюць у каледж мастацтваў, і ў працэсе прафесійных зносін з творчымі педагогамі-мастакамі ўзнікае натхненне іжаданне ствараць самому.

Выкладчыкі і навучэнцы каледжа актыўна ўдзельнічаюць у культурным жыцці каледжа, горада, вобласці і рэспублікі. Рост творчай самасвядомасці навучэнцаў – гэта вынік работы педагагічнага калектыва мастацкага аддзялення.

“Крокі да майстэрства” – гэта пацвярджэнне таго, што захаванне і прымнажэнне сусветнай культурнай спадчыны, духоўнага багацця, якое пакінулі  нам  продкі, застаецца актуальным і сёння, мае працяг у творчасці маладых мастакоў, хвалюе іх душы і сэрцы.

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 242-59-11 (Грудзінава Марына Уладзіміраўна, загадчык мастацкага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў);

+375 29 581-47-69 (Вярэніч Наталля Рыгораўна, навуковы супрацоўнік мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”).

Выстава працуе да 31 кастрычніка.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон / факс: 326-27-12

Час працы: 11.00 – 19.00 (аўторак – субота)

Уваход вольны


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип