• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы графічнага дызайну “ІДЭЯ!”

Пачатак: 15.06 (17:00)
Канец: 15.06 (17:00)
Палацы мастацтваў
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Кошт: Уваход вольны
Google

15 чэрвеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца  адкрыццё выставы секцыі графічнага дызайну беларускага саюза мастакоў “ІДЭЯ!”.

Удзельнiкi выставы не былі абмежаваныя тэматыкай, жанрам або фарматам. Галоўная думка экспазіцыі – паказаць ідэю ў творах графічнага дызайну. Ідэя – гэта тая першапрычына, якая спрыяе стварэнню твора. Між іншым, ідэя – не толькі літаратурная або лагічная аснова, часта гэта рэалізацыя пошукаў новай пластычнай мовы, якая, у канчатковым выніку, і ёсць пасланне мастака аўдыторыі.

Выставачныя аб’екты ўяўляюць розныя жанры графічнага дызайну. Гэта плакат, распрацоўка фірмовага графічнага стылю, знаку, лагатыпу, а таксама дызайн-арт і інш. Значная частка экспазіцыі – гэта творы, якія працягваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага графічнага дызайну, традыцыі заснавальнікаў авангарду 20-ых.

Куратар выставы, мастак, старшыня секцыі графічнага дызайну БСМ Сяргей Саркiсаў адзначыў, што пэўная колькасць работ будзе прысвечана 30-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі і 5-й гадавіне аварыі на Фукусіме.

У межах выставы будзе экспанавацца калекцыя экалагічных плакатаў, якія ўвайшлі ў конкурсны шорт-ліст міжнароднага біенале графічнага дызайну «Залатая Пчала» і міжнароднага трыенале экалагічнага плаката «4-й блок». Куратары Андрэй і Таццяна Кулажэнка. У гэтай калекцыі прадстаўлены працы як замежных, гэтак і беларускіх аўтараў. Прафесіяналам і гледачам будзе цікава ўбачыць, як гэтая тэма вырашаецца графічнымі дызайнерамі сусветнай супольнасці.

Выстава будзе працаваць з 15 чэрвеня па 3 ліпеня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў +375 (29) 6650431 – Сяргей Саркісаў (куратар выставы).

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип