Адкрыццё выставы “III II I III II I (тры два адзін)”

27.06.2017 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

27 чэрвеня – 16 ліпеня 2017

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

III II I III II I (тры два адзін)

групавая выстава

Тамара Сакалова, Ганна Сакалова, Алег Юшко

27 чэрвеня 19:00 / адкрыццё выставы

Тэма выставы III II I (тры два адзін) – рэдукцыя выяўленчасці, як

прынцып пошуку новай мастацкай выразнасці. Усвядомленае адпрэчванне ад усяго лiшняга, адмова ад наратыву, аналітычны падыход да выкарыстаных медыяў злучаюць мастакоў выставы. Назва III II I (тры два адзін) – паслядоўнасць, якая вядзе да нуля, – гэта адваротны адлік, які вызначае вектар руху да мастацкай канцэнтрацыі, да новага пачатку.

Супольна мастакі выпрацавалі агульныя прынцыпы, якія сталі

вызначальнымі ў арганізацыі выставачнай прасторы: узаемадзеянне з архітэктурай галерэі, уключэнне пустой прасторы як раўнапраўнага экспазіцыйнага элемента, прадуманая схема пазіцыянавання прац па адносінах адзін да аднаго.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ