Адкрыццё выставы «Краіна Ямата ў японскай і еўрапейскай гравюры XVII–XIX стст.»

05.10.2018 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

5 кастрычніка а 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава «Краіна Ямата ў японскай і еўрапейскай гравюры XVIIXIX стст.» з прыватнага збору калекцыянера Лукянава Віктара Генрыхавіча (Мінск).

Экспазіцыя падзелена на дзве часткі. У першай – каля 20 традыцыйных японскіх гравюр другой паловы XIX стагоддзя, якія адлюстроўваюць жанравую і стылявую разнастайнасць мастацтва «укіё-э»; у другой – творы еўрапейскіх майстроў, іх бачанне і ўспрыманне экзатычнай усходняй культуры.

«Укіё-э» (літаральна – вобразы скарацечнага свету) – кірунак у японскім жывапісе і графіцы эпохі Эда (1615–1868). Адрозніваецца дэмакратызмам сюжэтаў, што адлюстравалі карціны паўсядзённага жыцця гарадскога саслоўя. Самая маладая са школ класічнага японскага мастацтва «укіё-э» захавала ўсю своеасаблівасць уласцівых яму рыс: філасофскую сузіральнасць і эмацыянальную паўнату любавання прыгажосцю тленнага свету.

На выставе прадстаўлены гравюры канца эпохі Эда (1603–1868) і пачатку эпохі Мэйдзі (1868–1912) – гістарычнага перыяду кардынальных рэформ і перамен. Традыцыйныя жанры «укіё-э» – Бідзіна-га (карцінкі з прыгажунямі) прадстаўлены гравюрамі Масаі Нагашыма (?), Мідзуна Ташыката (1866–1908), Таёхара Куніціка (1835–1900), муся-э (карцінкі з воінамі) – Ватанабе Набуказу (1874–1944), пейзаж – Анда Хірасігэ (1797–1858), сцэны са спектакляў тэатра Кабукі – Таёхара Куніціка.

Арганізатары спадзяюцца, што прадстаўленая калекцыя даставіць сапраўдную асалоду ўсім знатакам японскага жывапісу, які ўвасабляе своеасаблівасць мастацкай традыцыі і з’яўляецца нацыянальным гонарам Японіі.



Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ