• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы «Маладая польская ілюстрацыя»

Пачатак: 26.11 (17:00)
Канец: 26.11 (19:00)
Галерэя «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
(Мінск, вул. Сурганава, 14)
Google

«Маладая польская ілюстрацыя». У чацьвер, 26 лістапада, у галерэі «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) адкрыецца выстава ілюстрацыяў, кніжных праектаў і кніг, якія ўжо прадаюцца ў польскіх кнігарнях. Прадстаўлены працы трох маладых польскіх мастакоў: Агаты Дудэк, Монікі Хануляк і Малгажаты Новак. Імпрэза пачнецца а 17-й гадзіне. Выстава будзе доўжыцца да 13 сьнежня.

 

Ілюстрацыя з’яўляецца для мяне абшарам памежным, неакрэсленым, невідавочным, а праз гэта цікавым і захапляльным. Полем, на якім сутыкаюцца розныя галіны мастацтва, праяўляюцца розныя віды адчувальнасці. Месцам, дзе выдатна пачуваюцца мастакі і дызайнеры.

Уменне маляваць, унікальны дызайн, адкрытасць да эксперыментаў, уменне ствараць прывабны графічны вобраз, і адначасова думкі пра адрасата, пра інтэграцыю вобразу з тэкстам, суцэльнасць ілюстрацыі ва ўсім праекце, або плыннасць аповеду малюнкамі. Усё гэта вядзе да таго, што ілюстрацыя з’яўляецца настолькі прывабнай, але і кідае выклік мастаку. Напэўна таму яна вабіць многіх студэнтаў, якія ахвотна прыступаюць да гэтай нялёгкай задачы. З аднаго боку, яна дае магчымасць прадэманстраваць больш крэатыўнасці і паказаць індывідуальныя мастацкія здольнасці студэнта, а з другога боку – гэта праект, прысвечаны пэўнаму адрасату, з усімі сваімі абмежаваннямі і патрабаваннямі. Ілюстрацыя рэдка выступае незалежна, толькі ў кантэксце яна можа цалкам сябе праявіць, без яго гэта толькі прыгожы малюнак. У сувязі з тэкстам яна набывае сімвалічнасць, інтэрпрэтуе сэнс тэксту, а часам паказвае яго другое дно. Добры ілюстратар апавядае гісторыю нароўні з аўтарам тэксту.

Ілюстрацыя заўсёды была нашым моцным пунктам, нават нацыянальным здабыткам. Нароўні з польскай школай плаката гэтая з’ява выйшла міжнародную арэну і пачувала сябе там вельмі добра. Да распаду выдавецкага рынку, які пасля 1989 заліла хваля кепскіх перадрукаў з захаду, змываючы на нейкі час нашае ўнікальнае становішча ў гэтай галіне. Нават калі з’яву польскай школы ілюстрацыі мы возьмем у катэгорыях пэўнага, скончанага ўжо сёння, гістарычнага перыяду, то вельмі здзіўляе, як недастаткова апісана гэтая вобласць. У той час, калі пра польскую школу плаката гавораць з гонарам, а часам нават даводзіцца ілюзія працягу яе існавання, то гэтаксама важная і каштоўная ілюстратарская традыцыя нашмат больш сціпла апісаная і прааналізаваная. Адзіная спроба шырокага аналізу і сістэматызацыі дадзенай тэмы была зроблена Анітай Вінцэнц’юш-Патынай у працы “Станцыя ілюстрацыя. Польская кніжная ілюстрацыя 1950-1980. Мастацкія творы і праекты” (Уроцлаў, 2008).

Апошнія некалькі год сітуацыя з польскай ілюстрацыяй выглядае добра, а нават вельмі добра. З’явілася новая хваля маладых, здольных і арыгінальных аўтараў. Усё больш каштоўных ілюстрацый мы бачым у каляровай прэсе, а кніга для дзяцей ізноў атрымоўвае міжнароднае прызнанне. Дастаткова прыгадаць, што цягам апошніх чатырох год польскія ілюстратары атрымоўвалі ўзнагароды Міжнароднага літаратурнага конкурса Bologna Ragazzi Award у катэгорыі non–fiction (двойчы Івона Хмялеўска, Марта Ігнерска і Уршуля Палюсіньска). Увесь ілюстратарскі і выдавецкі свет ведае, што гэтая ўзнагарода – гэта як ілюстратарскі Оскар.

Гэтаму трыумфальнаму вяртанню польскай ілюстрацыі на міжнародную арэну паслужыла прызнаная ў 2008 годзе Bologna Ragazzi Award для кнігі “Тувім. Вершы для дзяцей”, выдадзенай у “Wytwórni” –  выдавецтве Магдалены Клос-Падсядла, якая зрабіла стаўку на арыгінальнасць і высокую якасць ілюстрацыі, тыпаграфіі і графікі кнігі. У праекце ўзяла ўдзел група маладых мастачак, звязаных з Варшаўскай акадэміяй выяўленчага мастатцва. Сярод іх была  Моніка Хануляк, якая ўжо тады вылучалася выключнай дакладнасцю і яснасцю кампазіцыі, а таксама выдатным пачуццём дызайну, якія выразна бачны ў яе працах і сёння.

Усе тры ілюстратаркі, працы якіх прадстаўлены на выставе, былі звязаныя з майстэрняй прафесара Зыгмунта Янушэўскага, знакамітага педагога варшаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва, які цягам многіх гадоў кіраваў майстэрняй ілюстрацыі. Майстэрняй з багатымі традыцыямі, якой да Зыгмунта Янушэўскага кіраваў Януш Станны, а перад ім Ян Марцін Шанцэр. З яе выйшла шмат маладых, цікавых аўтараў, якія сёння задаюць тон сучаснай польскай ілюстрацыі. З увагай і задавальненнем я назірала за поспехамі яго студэнтаў. Дарэчы, ён і сам быў выдатным ілюстратарам, працаваў у Музеі карыкатуры і легніцкім “Сатырыконе”. Агата Дудэк, Моніка Хануляк і Маўгажата Новак належаць да маладога пакалення польскіх ілюстратарак і яскрава пазначаюць у ім сваю пазіцыю. Яны ілюструюць выдатныя кнігі, атрымоўваюць прэстыжныя ўзнагароды, а Дудэк і Хануляк выкладаюць ілюстрацыю у Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве.

Здаецца, польская ілюстрацыя ізноў пачуваецца вельмі добра, але нам яшчэ далёка да самых лепшых замежных выдавецкіх рынкаў, а поспех з’яўляецца ўдзелам некалькіх з мноства людзей, якія імкнуцца прабіцца на рынку. Ілюстратаркі, якія прымаюць удзел у выставе, несумненна, дасягнулі яго і аказваюць уплыў на яго далейшае развіццё, навучаючы новых людзей, якія хочуць стаць ілюстратарамі. Я жадаю ім чарговых прафесійных поспехаў, дзякуючы якім паліцы дзіцячых бібліятэк запоўняцца выдатнымі, прыгожымі кніжкамі, што радуюць не толькі дзетак, але і дарослых, якія, трымаючы кнігу з добрымі ілюстрацыямі, адчуваюць шчырую дзіцячую радасць.

 

Анна Махвіц
мастацтвазнаўца


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип