Прэзентацыя даследавання «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА» у Вільні

23.10.2025 17:00 - 20:00 ------------ Бясплатна

У чацвер, 23 кастрычніка, суполка "Іншыя", Razam e.V і БАЖ ладзяць у Вільні прэзентацыю і абмеркаванне даследавання  «Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА».



86% прадстаўн_іц грамадзянскай супольнасці і 71% прадстаўн_іц медыя лічаць супрацоўніцтва паміж сектарамі карысным і патрэбным. 

❓ Што тады замінае такому супрацоўніцтву? 
❓ Якія ёсць бар’еры, запыты і чаканні адно ад аднаго? 
❓ Як можна ўзмацняць узаемадзеянне і супрацоўніцтва?

 ІншыЯ, Razam e.V і БАЖ правялі даследаванне, каб адказаць на гэтыя пытанні. 

Вынікам таксама сталі рэкамендацыі і парады НДА і медыя адно аднаму пра тое, як можна паляпшаць сітуацыю і ўзмацняць супрацоўніцтва паміж рознымі сектарамі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

🤓 Медыярэдакцыі і журналіст_кі
🤓 НДА і незалежныя актывіст_кі
🤓 Даследчы_цы і іншыя зацікаўленыя бакі


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да канца аўторка 21 кастрычніка.


Вам можа быць цікава

Выстава “Саламяныя метамарфозы” ў Віцебску

20.11.2025 10:00 - 14.12.2025 18:00 Выставачная зала (Фрунзэ, 11)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

12.12.2025 (19:00 - 21:00) Salonik (Braniborska 2/10)

NAVIBAND у Познані

14.12.2025 (20:00 - 23:00) Klub Pod Minogą (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ