Адкрыццё выставы “Нічога такога, гэта проста мастацтва…”

06.09.2016 19:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Незалежнасці, 37А) 2 р.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Выстава сучаснага мастацтва з Польшчы
Куратарка Моніка Шэўчык

Ці падаецца нам дзіўным меркаванне ў назве, а калі не, то чаму яно нас не здзіўляе? Ці мы прызвычаіліся да ненадзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, якія ацэньваюць культурныя падзеі ў адпаведнасці з крытэрыямі эфектыўнасці з аднаго боку і даступнасці з другога? Ці мы пагадзіліся з абыякавасцю чыноўнікаў, якія разглядаюць мастацтва як дарагі капрыз і ствараюць іерархію ўстаноў культуры, дзе галерэі нязменна ў канцы як найменш карысныя і клапотныя? Ці мы лічым натуральным не толькі недастатковае фінансаванне, але і млявасць, непрафесіяналізм мастацкіх устаноў? Калі так, то мы жывем у посткамуністычнай краіне, неабавязкова ў Польшчы, але ў Польшчы таксама.

У праекце “Нічога такога, гэта проста мастацтва” куратарка і дырэктарка галерэі Арсенал у Беластоку – Моніка Шэўчык пазнаёміць беларускага гледача з найбольш цікавымі і ўплывовымі працамі польскіх мастакоў, што былі зроблены з пачатку 2000-х гадоў і з’яуляюцца часткай адной з найбуйнейшых калекцый сучаснага мастацтва ў Польшчы – калекцыі галерэі Арсенал у Беластоку.

У выставе бяруць удзел: Тымэк Бароўскі, Весна Буковец, Анэта Гжэшыкоўска, Катажына Казыра, Збігнеў Лібера, Марцін Мацеёўскі, Magisters, Іаана Маліноўска, Анна Мольска, Томаш Мруз, Эва Партум, R.E.P., Павел Сусід, Юліта Вуйцік, Караліна Здунэк, Азора.

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 верасня а 19-ай гадзіне. Уваход на адкрыццё вольны.
Кошт квітка на выставу  —  2 р.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ