Адкрыццё выставы перможцаў конкурсу ПРАФОТА-2015

04.02.2016 19:00 - 21:00 ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган) Бясплатнае

Запрашаем на адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015. Чакаем у чацьвер, 4-га лютага, у 19.00 у прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган).

Конкурс ПРАФОТА праводзіцца другі раз у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску. Сёлета аргкамітэт атрымаў 79 праектаў ад 53 аўтараў беларускіх аўтараў. У склад журы ўвайшлі куратарка і фотарэдактарка Ганна Шпакава (старшыня журы), культуролаг Святлана Паляшчук, фатограф Кен Шлес (Ken Schles), фатограф Сайман Норфалк (Simon Norfolk), фотарэдактар і куратар Джэймз Ўэлфард (James Wellford), фатограф Джордж Джорджыў (George Georgiou), фотарэдактарка Барбара Штаўс (Barbara Stauss).

На выставе будзе прадстаўлена 11 праектаў фіналістаў:

Дакументальныя праекты:
Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, «Кожная трэцяя» *Гран-пры
Уладзь Грыдзін, «Наташа»
Сяргей Гудзілін, «Па краі»
Сяргей Лескець, «Агра»
Аляксандра Салдатава, «Сведка»
Максім Сарычаў, «Галасы студэнтаў»Арт-праекты:
Аляксандр Веледзімовіч, «Эдэмскі сад»
Сяргей Канаплянік, «Пралог»
Аляксей Навумчык, Y Minsk
Алена Пратасевіч, «#ідэальнае цела»
Максім Сарычаў, «Прывітанне, зброя!» *Гран-пры

Выстава працуе да 20-га сакавіка штодня, ад 12.00 да 22.00.
Уваход 40 000.
Больш інфармацыі на сайце конкурса http://www.prafota.by
Падзея ў фэйсбуку – https://www.facebook.com/events/1580548675500918/


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

«Hamanina» ў Познані

28.12.2025 (19:00 - 21:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 (19:00 - 20:00) Lampalab123 (вул. Маскоўская 204)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ