Адкрыццё выставы «Спрадвечнае»

14.11.2018 18:00 - 18:00 Галерэя “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1) Уваход вольны

14 лістапада а 18-й гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы «Спрадвечнае» у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У экспазіцыйных залах галерэі адбудзецца рэпрэзентацыя творчых дасягненняў педагогаў і выпускнікоў адной з найстарэйшых выпускаючых кафедраў універсітэта, якая займае вядучае месца ў сферы вышэйшай школы мастацкай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выстава «Спрадвечнае» прапануе гледачам магчымасць паразважаць аб пытаннях захавання і развіцця ўнікальных набыткаў нацыянальнай  культурнай спадчыны ў сучасным свеце, што неабходна менавіта сёння, калі мяняецца сама сістэма каштоўнасцяў, фарміруеца новая сацыякультурная прастора.

Сярод удзельнікаў выставы вядомыя мастакі-педагогі – доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рыгор Фёдаравіч Шаура; кандыдат філасофскіх навук, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Кавалёў; кандыдат мастацтвазнаўства, член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў прафесар Уладзімір Рынкевіч; кандыдат гістарычных навук, член Беларускага саюза дызайнераў, дацэнт Людміла Дамнянкова; уладальнікі вучонага звання па спецыяльнасці «Мастацтва», шматразовыя лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх выстаў-конкурсаў, дацэнты Тамара Васюк і Ала Непачаловіч; стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, старшыя выкладчыкі Наталля Аждзер, Алена Шаціла і іншыя.

Разам з выдатнымі педагогамі свае творы прадставяць выпускнікі кафедры: лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэаты Моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД, члены Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і інш.

Гледачу будуць прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (керамікі, мастацкага тэкстылю, саломапляцення, выцінанкі, роспісу па шкле), а таксама жывапісу, графікі, мастацкай фатаграфіі.        Выстава «Спрадвечнае» раскрые ўнікальны творчы патэнцыял плеяды шырока вядомых майстроў і маладых таленавітых аўтараў-выпускнікоў, якія беражліва захоўваюць асаблівы нацыянальны стыль у сваіх сучасных творах.

Куратар выставы: Ала Непачаловіч.

Кантактны тэлефон: +375 29 3504045 (дырэктар галерэі Марына Татарэвіч).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12.


Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева "Зямля Заслаўская" ў Заслаўі

06.11.2025 (16:00 - 18:00) Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава "Берасцейская палітра" ў Брэсце

06.11.2025 16:00 - 23.11.2025 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Заняткі "Капсула часу" ў Кракаве

08.11.2025 (17:00 - 19:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Вечар польскіх кампазітараў у Мінску

09.11.2025 (19:00 - 20:00) Прастора "Манахром" (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ