Адкрыццё выставы “Сведкі вечнасці”

18.01.2019 17:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

18 студзеня 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай мастацка-літаратурнай экспазіцыі “СВЕДКІ ВЕЧНАСЦІ”, прымеркаванай да святкавання Вадохрышча.

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў тэматычных музейных экспанатаў з калекцыі ікон з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, аднесенай да разраду навуковай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, і рэдкіх выданняў ХVІІ–ХІХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На выставе будуць прадстаўлены абразы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры, якія даюць ўяўленне пра асаблівасці развіцця іканапісу на беларускіх землях у XVIІІ–ХІХ стст. Творы прывабліваюць разнастайнасцю сюжэтаў і вобразаў. Разам з ананімнымі творамі экспануюцца і ўнікальныя падпісаныя абразы, напісаныя Бенедыктам Паўлоўскім у 1779 г. і Іосіфам Камінскім у 1836 г.

Экспазіцыю дапоўняць рэдкія выданні ХVІІ–ХІХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Падчас мерапрыемства адбудзецца канцэрт звонавай музыкі ў выкананні магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Міністэрства культуры, праваслаўнага духавенства і грамадскіх аб’яднанняў творчай інтэлігенцыі.

Дата правядзення: 18.01.2019 а 17.00.

Месца правядзення:Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

28.03.2026 (18:15 - 21:00) Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ