Адкрыццё выставы “Свет жанчыны ў літаратуры: ад Ліліт да Лаліты” Анастасіі Вальс

23.11.2017 16:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

23 лістапада 2017 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Мір жанчыны ў літаратуры: ад Ліліт да Лаліты” Анастасіі Вальс і прэзентацыя паэтычнага зборніка “Для цябе” Эліны Аверынай у межах міжнароднага літаратурнага  праекта “Літаратурны глобус” да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Выстаўка графікі “Свет жанчыны ў літаратуры: ад Ліліт да Лаліты” – мастацкія работы ў аўтарскім стылі. Кожная з іх створана ў адзіным экзэмпляры і не мае копій. Гераіні розных жанраў – прозы, паэзіі, драматургіі, казкі –  знаходзяць свой вобраз і ажываюць у лініях. Іх жарсці, намеры, лёс… Кожны вобраз суправаджаецца ўрыўкам з літаратурнага твору.

Аўтар выстаўкі – мастачка Анастасія Вальс  нарадзілася ў Астрахані (Расія) у 1983 годзе. З 1987 г. жыве ў Літве. Скончыла мастацкую школу і гуманітарную гімназію ў г. Вісагінас. У 2009 г. паспяхова скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную Акадэмію тэатральнага мастацтва па спецыяльнасці тэатразнаўца (тэатральная крытыка і гісторыя). Працавала ў пецярбургскіх тэатрах, друкавалася ў расійскіх і літоўскіх тэатральных часопісах, і газетах (“ProScenium”, “Культура”, “Пецярбургскі тэатральны часопіс”, “Агляд”, “Літоўскі кур’ер”, “Экспрэс-тыдзень”, “Зара” і г. д.), загадвала літаратурнай часткай у Рускім драматычным тэатры Літвы, прымала ўдзел у фестывалях і выстаўках, была членам журы ў тэатральных, кіна- і літаратурных конкурсах. Займалася пісьменніцкай дзейнасцю, перакладамі п’ес і артыкулаў. Валодае рускай, літоўскай, ангельскай, французскай, нямецкай, італьянскай мовамі. Персанальныя выстаўкі  жывапісу, графікі і фатаграфіі былі арганізаваны ў Вісагінасе, Вільні, Санкт-Пецярбургу, Гамбургу, Абу-Дабі, Доха, Остэндзе. Анастасія стварыла свой графічны стыль «жывая лінія», калі малюнкі нараджаюцца спантанна – без накідаў, і ствараюцца на адным дыханні. У сваіх работах мастачка выкарыстоўвае туш і акварэль.

Паэтэса Эліна Аверына нарадзілася ў горадзе Пенза ў 1973 годзе. Вучылася ў Таржку ў Мастацкім вучылішчы залатога шыцця. У Літве скончыла Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці міжкультурныя камунікацыі і магістратуру Вільнюскага ўніверсітэта. Выкладае кераміку, праводзіць экскурсіі па Вільні, стварае аўтарскія лялькі. У Мінск паэтэса прыедзе з прэзентацыяй паэтычнага зборніка “Для цябе”.

Сардэчна запрашаем!


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Майстар-клас па валянні з воўны ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Tochka K у Беластоку (12+)

23.05.2025 (19:30 - 21:30) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ