• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “У любові да роднай зямлі”

Пачатак: 23.03 (16:00)
Канец: 23.03 (16:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Google

23 сакавіка 2018 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “У любові да роднай зямлі”, прысвечанай 100-годдзю выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзю выдання паэмы “Новая зямля”. Годам малой радзімы быў абвешчаны 2018 год, і сімвалічна, што менавіта сёлета  адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай самым знакамітым паэмам народнага паэта. У экспазіцыі прадстаўлены ўвасабленні твораў Якуба Коласа ў тэатры, музыцы, кіно. Якуб Колас стаяў ля калыскі беларускага савецкага прафесіянальнага тэатра. Добрае слова і падтрымка пісьменнікаў зрабілі ў свой час неацэнны ўплыў на рост і фарміраванне нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Пільную цікавасць выявілі таксама беларускія кампазітары да аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”. Гераічнаю тэматыкаю, сацыяльнай накіраванасцю, каларытнасцю вобразаў і паэтычнасцю палескай прыроды яна так і прасілася на оперную сцэну.  Сапраўды знамянальным стала з’яўленне на рэспубліканскім тэлеэкране пастаноўкі “Песня музыкі” (рэж. У.Кухта). Гэта было першае ў нацыянальным мастацтве аўдыёвізуальнае ўвасабленне класічнай паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”. Паэма “Новая зямля” была ўвасоблена ў кінематографе толькі аднойчы: у 1982 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Роля мастацтва, яго вытокі і месца ў духоўным жыцці чалавецтва былі і застаюцца самымі вострымі і актуальнымі пытаннямі. У паэме “Сымон-музыка” пераплятаюцца розныя сэнсы, падтэксты і алюзіі, якія раскрываюць культурны код. Змест і форма зліліся ў гарманічнае адзінства, дзе лірычны і эпічны пачаткі цесным чынам звязаныя.Унутранае адзінства, цэласнасць і завершанасць паэмы дасягаецца за кошт высокага майстэрства Якуба Коласа, дзякуючы творчаму выкарыстанню багатай палітры вобразна-выяўленчых сродкаў, у тым ліку невычэрпных магчымасцей народнай мовы. Міжнародны дзень тэатра – гэта свята не толькі шчыра адданых тэатральнаму мастацтву творцаў, якія ў сваёй штодзённай працы звяртаюцца да глыбінь чалавечай душы, абуджаючы ў сэрцах і розуме кожнага з нас моцныя перажыванні, але і ўсіх прыхільнікаў Мельпамены, прыхільнікаў сцэнічнага мастацтва.   Беларусь па праву можа ганарыцца сваімі выдатнымі майстрамі сцэны, чыя творчасць шмат гадоў служыць невычэрпнай крыніцай натхнення для розных пакаленняў гледачоў, прыцягвае ўвагу да грунтоўных філасофскіх аспектаў чалавечага быцця.

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел літаратары, акцёры, навукоўцы, а   таксама аматары творчасці народнага паэта Беларусі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип