Адкрыццё выставы “Усе мы родам з дзяцінства…” у музеі-дачы Васіля Быкава

03.05.2017 12:00 - 12:00 Музей-дача Васіля Быкава (Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62) Уваход вольны

3 мая 2017 года а 12 гадзіне пачынае сваю працу філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-дача Васіля Быкава”.

Жыццёвы шлях Васіля Быкава – аднаго з самых значных і самабытных творцаў беларускай літаратуры – пачаўся ў невялікай вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. З Віцебшчынай звязаны дзіцячыя і юнацкія ўспаміны пісьменніка, тут адбылося першае знаёмства Васіля Быкава з літаратурай, пачалося захапленне мастацтвам. Менавіта ў гэты час заклаўся падмурак Васіля Быкава-пісьменніка.

Невыпадкова, што новы сезон філіял “Музей-дача Васіля Быкава” пачынае з выставы “Усе мы родам з дзяцінства…”. З 3 па 20 мая адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага прадмета з фондаў музея – венскага крэсла, што належала Уладзіміру Хведаравічу Быкаву, бацьку народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. На выставе будзе магчымасць:

  • даведацца пра дзяцінства пісьменніка;
  • пазнаёміцца з гісторыяй крэсла;
  • убачыць унікальныя фотаздымкі і малюнкі Васіля Быкава.

Чакаем Вас па адрасе: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62. Праезд ад ст.м. Пушкінская (аўт. №219, маршрутка №1419).

 


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Борд «Воля добрая, як хлеб» у Кракаве

12.10.2025 (18:00 - 18:00) Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 30)

Чытальня ТБМ у Лодзі

08.11.2025 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ