Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

11.05.2025 18:30 - 20:00 «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N) ад 12 еўра


11 траўня, у нядзелю, тэатральны праект «Блукаючыя» грае псіхадэлічны спектакль-загадку «Блукаючыя агні».






У псіхіятрычнай лякарні воляю лёсу апынуліся 6 рознахарактарных герояў: доктар Алетэя і яе пяцёра пацыентаў. 

Хто яны і чаму апынуліся ў адным месцы? 

«Блукаючыя агні» — містыка-псіхалагічны трылер, прасякнуты пошукам сапраўдных прычын эмацыйных перажыванняў герояў. 

Тут ёсць месца ўзвышанага чыстага кахання і рамантыцы, юрлівасці і фанабэрыі, страху і роспачы, лютасьці і гневу, пачуццю віны і гору страты. 

Аднаактавы спектакль, напоўнены сэнсамі, сімваламі, знакамі — загадка, якую гледачу трэба будзе разгадаць, пражыўшы разам з галоўнымі героямі ўвесь спектр эмоцый і пачуццяў. 

А ў атмасферу спектакля глядач будзе беражліва і плаўна пагружаны яшчэ да пачатку дзеянняў на сцэне, з самага моманту адкрыцця дзвярэй тэатральнай пляцоўкі. Спектакль паказваецца на рускай мове.


Тэатральны праект «Блукаючыя» — інклюзіўная каманда, аб’яднаная гарачай любоўю да сцэны і лёсам змушанай эміграцыі з Беларусі і Украіны па палітычных матывах. 



Квіткі коштам ад 12 еўра бярыце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 (15:30 - 17:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ