Адкрыццё юбілейнай выставы Сямёна Абрамава

06.07.2016 17:00 - 17:00 Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) Бясплатнае

6 ліпеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Сямёна Абрамава, прымеркаванай да 80-годдзя мастака.

Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта, партрэта. Ствараючы галерэю вобразаў вядомых сучаснікаў, ён не толькі рэалізуе сябе як мастак, але і аддае даніну павагі адметным людзям. Аўтару ўласціва майстэрскае валоданне тэхнікай акварэлі, у якой ён стварае значную частку сваіх прац. Займаецца і  манументальна-дэкаратыўным мастацтвам: мазаікай, роспісам, вітражом, а таксама габеленам. Асноўнымі з’яўляюцца: цыкл жывапісных і акварэльных твораў аб будаўніцтве Саяна-Шушанскай ГЭС; серыя акварэляў аб ваенных лётчыках; цыкл станковых акварэляў “Гісторыя аднаго жыцця”, прысвечаных А.С.Пушкіну (больш 300 аркушаў); серыя жывапісных і акварэльных партрэтаў дзеячоў навукі і культуры – Ю.Якаўлева, Э.Быстрыцкай, І.Ракшы, М.Савіцкага, Г.Паплаўскага, касманаўтаў – А.Лявонава, Н.Рукавішнікава, П.Клімука; цыкл жывапісных і акварэльных твораў, выкананых па матэрыялах замежных вандровак – у Англію, Францыю, Італію, Іспанію, Грэцыю, Партугалію, Польшчу, творы “Москва златоглавая”, “Песняры”, “Музеі Ватыкана”; габелен “Паданне пра Бабруйск”.

Творы знаходзяцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленнікава, Чалябінскай карціннай галерэі, Цэнтральным музеі найноўшай расійскай гісторыі ў Маскве, Цэнтральным доме мастака ў Маскве, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі-сядзібе А.С.Пушкіна ў сяле Міхайлаўскае, Бабруйскім гарадскім краязнаўчым музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Заслаўскім мастацка-этнаграфічным музеі.

Сямён Ціханавіч нарадзіўся 25.06.1936 г. у вёсцы Слабада, Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча (1957 г.). Вучыўся ў М. Вядзенскага. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1961 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1970 года. Жыве і працуе ў горадзе Бабруйску.

Выстава будзе працаваць з 6 па 17 ліпеня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ