Адкрытая лекцыя «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак»

29.05.2024 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Праект Culture Makes запрашае пагрузіцца ў аналіз сучасных літаратурных тэндэнцый і абмеркаваць іх уплыў на беларускую кніжную арэну разам з дасведчаным літаратурным крытыкам, наведаўшы адкрытую лекцыю «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак»


Аўтар: Ціхан Чарнякевіч — літаратурны крытык, пісьменнік.

Дата: 29 траўня

Час: 18:00 па Усходнееўрапейскім часе

Месца: Вільня (адрас паведамяць пасля рэгістрацыі) ці анлайн у zoom

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Ціхан Чарнякевіч — літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

На лекцыі мы разгледзім актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і прааналізуем спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разбяром, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.

Аўтар раскажа пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці.

Фарматы лекцыі:

— Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.

— Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

Працоўная мова — беларуская.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ