Адкрыццё галерэі муралаў у Гданьску

19.10.2024 15:00 - 17:00 Дольнае мястэчка (Kurza 1) Бясплатнае
 


У суботу, 19 кастрычніка, Мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску сумесна з Інкубатарам суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку.







 Дата: 19 кастрычніка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Дольнае мястэчка, Kurza 1, Гданьск 




Таленавітыя беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай культурнага ўзаемадзеяння і пераўтварэння старога трамвайнага дэпо. 

У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца.

 На адкрыцці ўсе ўдзельнікі праекта падпішуць свае работы, раскажуць больш пра кожную, а таксама прапануюць гасцям стварыць адну сумесную работу. 

Пасля госці могуць наведаць майстэрню «Dzivne», абмеркаваць будучыя культурныя праекты для Гданьска і магчымыя калабарацыі, а таксама пазнаёміцца ​​бліжэй. 


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Анлайн-канцэрт Светы Бень

25.03.2026 (21:00 - 23:00) Сепультура Alive

Дзень Волі ў Познані

28.03.2026 (14:00 - 19:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Дзень Волі ў Познані

28.03.2026 (17:00 - 19:00) Плошча Адама Міцкевіча

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ