Адкрыццё выставы і artist talk са Святланай Петушковай у Вільні

19.01.2024 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае
 

У пятніцу, 19 студзеня, у CreateCulture Space адкрываецца выстава гарадской графікі Святланы Петушковай




Дата: 19 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня



Стары горад Вільні — асаблівая мастацкая прастора, дзе муры, якія сталі сведкамі стагоддзяў, робяцца палатном для самавыяўлення мясцовых жыхароў. 

Як наскальныя малюнкі, графіці на мурах гістарычных будынкаў ператвараюцца ва ўнікальную мастацкую і культурную з’яву, якая яднае ў сабе мінулае і сучаснае. 

У сваім праекце Святлана даследуе ўплыў гэтай сувязі на гістарычную тканіну горада і даследуе яе ролю ў захоўванні і актуалізацыі культурнай спадчыны. 

Яе працы прапаноўваюць паразважаць пра новыя наратывы наскальных сімвалаў і з’яўляюцца мастацкім архівам, дзе мінулае і сучаснае зліваюцца, стварая асаблівы візуальны аповед. 

Святлана Петушкова — графічная мастачка, якая заснавала ў Беларусі першую адкрытую майстэрню «Беларускі дом графікі». У 2022 годзе рэалізавала ўнікальны праект у Вільнюскім Музее Энэргетыкі і Тэхнікі, дзе прадставіла копію першага друкарнага прэса (Станок Гутэнберга), на якім у 1552 г. Францішак Скарына выдаў першую друкаваную кнігу ў ВКЛ. Праект знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі музея. 


Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

«Дай Дарогу» ў Кракаве

23.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Żaczek (Al. 3 Maja 5)

Аляксандр Баль у Дортмундзе

24.05.2026 (17:30 - 19:30) (Clarenberg, 11)

Лекцыя «Марк Шагал: паміж небам і зямлёй» у Мінску

28.05.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ