• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Чым не цуд беларускае Палессе?”

Пачатак: 28.04 (17:00)
Канец: 28.04 (18:00)
Палац мастацтва
(Мінск, вул.Казлова, 3)
Google

28 красавіка (серада) у Арт-партале Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул. Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы “Чым не цуд беларускае Палессе?” сябры Беларускага саюза мастакоў, секцыі дэкратыўнага мастацтва Аляксандра Яфімавіча Грэся, прымеркаваная да 70-годдзя аўтара.

На выставе будуць прадстаўлены дэкаратыўна-прыкладныя вырабы з саломкі (скрынкі, хлебніцы, цукерачніцы, вазы, падносы, стравы, галаўныя ўборы) і лазы (кошыкі), выкананыя ў традыцыйным нацыянальным беларускім стылі. Таксама будуць экспанавацца творы станковага жывапісу (пейзажы Палесся і нацюрморты).

Аляксандр Яфімавіч Грэсь

Нарадзіўся 22 мая 1951 у г. п. Брагін Гомельскай вобласці.

Скончыў у Мінску ГПТУ №31 (з чырвоным дыпломам), энергетычны тэхнікум і Політэхнічны інстытут (ў 1985 г.).

З 1979 г. актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў (больш за 30 выстаў у РБ і за яе межамі).

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.

Асноўныя творы: дэкаратыўныя шкатулкі “Залатая восень”, “Чарадзейка”, “Сонейка”, “Завіток”; падносы “Вясельны”, “Падарункавы”, “Вясновы”; цукерачніцы “Змейка”, “Ластаўка”, сухарніцы “Для кавы”, “Беларускі сувенір”, “Да гарбаты”.

Прымаў удзел у афармленні экспазіцыі літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Мінск, Беларусь), выставы UNESCO да 500-годдзя Францыска Скарыны (Парыж, Францыя). З'яўляецца аўтарам упрыгожванняў і аксесуараў для фальклорных калектываў “Харошкі”, “Бяседа”, “Свята”, “Купалінка”, “Агмень”, “Крэсіва”, “Белая Русь”, “Мінскі гармонік” і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, фондах Беларускага саюза мастакоў, Расійскім этнаграфічным музеі (г. Санкт-Пецярбург), Усерасійскім музеі дэкаратыўна- прыкладнога і народнага мастацтва (г. Масква), цэнтры UNESCO (г. Парыж, Францыя), музеях Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Польшчы. Жыве і працуе ў г. Мінску.

Тэлефон для даведак:

+375 44 515 53 10 (Лукашэвіч Сяргей Мікалаевіч).

Тэлефон для тэхнічных кансультацый

+375 44 785 01 06 (Грэсь Аляксандр Яфімавіч)

Выстава працуе да 16 мая 2021 года

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;+375 (29) 264 68 48 (МТС).

З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM