Адкрыццё выставы «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве»

10.11.2020 09:30 - 17:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

З 10 лістапада да 20 снежня 2020 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве», якая ладзіцца ў рамках сумеснага праекта з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН РБ.

Запрашаем усіх аматараў творчасці У. Караткевіча разгледзець роль i месца пісьменніка, паэта, драматурга ў нацыянальнай мастацкай культуры.

Уладзімір Караткевіч — адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

На экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя палотны знакамітых мастакоў Леаніда Дударэнкі, Уладзіміра Тоўсціка, Міхася Будавея, ілюстрацыі Генадзя Грака і Пятра Драчова да твораў Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі», рукапісы твораў Уладзіміра Караткевіча, фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы, графіка Віктара Мікіты «Да зборніка вершаў Уладзіміра Караткевіча «Мая Іліяда».

Дзякуючы рукапісам з замалёўкамі і асобным малюнкам пісьменніка можна адчуць унутраны свет аўтара, разгледзець яго творчую лабараторыю.

Акрамя гэтага на экспазіцыі будуць прадстаўлены тэатральныя афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, сцэны да спектакляў па творах пісьменніка, эскізы касцюмаў да спектакля «Ладдзя Роспачы» мастака В. Рачкоўскага і іншыя цікавыя матэрыялы.

Чакаем вас у Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры!

(г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) Тэл. для даведак: (017) 334-56-21


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Ляшкевіча ў Гомелі

23.01.2026 16:00 - 28.02.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава Ксішы Ангелавай "Беларускі Мартыралог" у Берліне

26.01.2026 08:00 - 12.02.2026 18:00 U Naturkundemuseum (Caroline-Michaelis-Str. 1)

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Валянцінкавы канцэрт J:МОРС у Варшаве (16+)

14.02.2026 (19:00 - 21:00) тэатр WAM (Zgrupowania AK Kampinos 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ