• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Аффтар-паці: Раман Яраш і Андрэй Плясанаў

Пачатак: 17.03 (19:00)
Канец: 17.03 (21:00)
рэстаран-клуб «Мюзік-хол»
(Мінск, пр. Незалежнасці, 19)
Кошт: 80 тыс
Google

Аффтар – гэта такая выразная асобіна, якая жыве тут і цяпер, і якой ёсць што сказаць пра гэтае наша з вамі нечаканае жыццё. Вершамі, песнямі, карцінамі, мультыкамі, мелодыямі, фатаграфіямі, тэкстамі … проста словамі, адказваючы на ​​нашы пытанні.

АФФТАР-ПАЦІ – гэта серыя аўтарскіх вечарын: вечарын-сустрэч, вечарын-канцэртаў, вечарын-дыялогаў.

На старце ў фокусе праекта жанр аўтарскай песні (апраўдаць назву – справа гонару, ну вы зразумелі!). Але націск мы ставім не на песні, а на асобе аўтара – яна нам цікавая ані менш за гэтыя самыя песні. А далей нам цікавыя жаданні гледачоў – вашы інтарэсы вызначаць, з кім вы будзеце сустракацца на нашых нефармальных аффтар-паці. Але гэта далей. А пакуль …

 

17 сакавіка, рэстаран-клуб «Мюзік-хол»

«АФФТАР-ПАЦІ» – сустрэча №3

 

  1. Раман Яраш – вакал, гітара, губны гармонік

Спявае археолаг, этнограф, гісторык, лінгвіст, дауншыфтэр. Беларуская аутэнтыка ў аўтарскім гучанні. Рэдкі госць – едзе ў Мінск адмыслова на нашу вечарыну.

 

  1. Андрэй Плясанаў – вакал, гітара

Рэжысёр, мастак, блюзмэн, класік беларускага бард-рока, карацей – легенда.

 

Рыхтуйцеся слухаць песні і задаваць пытанні – у нас няма цэнзуры, ёсць толькі адэкватнасць.

 

Рэгламент аффтар-паці:

Мы пачынаем у 20.00, але!

Прыходзьце ў 19:00. Да пачатку ў вас будзе зручная магчымасць асвоіцца, вывучыць меню і спакойна перакусіць.

Для ўсіх гасцей праекта “АФФТАР-ПАЦІ” гаспадары пляцоўкі ў гэты вечар на ўсё, што можна з’есці, ласкава прапануюць зніжку ў 20% – грэх не скарыстацца. Дзякуй ім за гасціннасць!

 

Квіткі ў нас недарагія – не ў грошах шчасце і ў адной краіне жывем!

Уваходны – 80 000 руб.

Набыць можна ў клубе “Мюзік-Хол” перад пачаткам, ці папярэдне.

У нас утульна – месцаў мала, не вароньце!

 

Адрас клуба “Мюзік-хол”: Мінск, праспект Незалежнасці д.19

(для ветэранаў – былы «Гудвін»)

Як дабрацца і што ў меню  http://music-hall.relax.by /

 

Заброніць месца за столікам можна па тэлефонах

“Мюзік-хол”: (029) 627-51-51, (033) 341 22 10

“Пан-студыя”: (033) 341- 22 -10

 

Вам мала месца ў жыцці – прыходзьце!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип