Вечаровая экскурсія па з Беластоку

29.03.2026 17:00 - 19:00 ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх 35 PLN
У нядзелю, 29 сакавіка, беларусаў Беластока клічуць на аглядны шпацыр па горадзе.

Вас чакае невялікае падарожжа праз галоўныя турыстычныя цікавосткі і аповеды пра бурлівую гісторыю Беластока.

У маршруце:

  • Вялікія грошы і гучныя скандалы з Палаца Браніцкіх

  • Базіліка Унебаўзяцця НПМ

  • Рынак Касцюшкі і Ратуша

  • Колькі ў Беластоку праваслаўных? Царква св. Мікалая

  • Вуліца Ліповая

  • Помнік незалежнасці — Касцёл св. Роха

  • Вайб Дажынак і эпохі PRL — Сподкі

На экскурсіі будзе магчымасць пачаставацца ўлюбённым напоем беластачан ў 1930-я — бузой.

Працягласць — 1,5-2 гадзіны.

Удзел — 35 злотых з асобы. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ