Акцыя памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Вільні

29.10.2022 17:00 - 19:00 каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A) Бясплатнае

У суботу, 29 кастрычніка, беларусы Вільні ладзяць «Ноч (не)расстраляных паэтаў» — імпрэзу-ўшанаванне памяці беларускіх літаратараў, якія былі расстраляныя НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.



Дата: 29 кастрычніка

Час: з 17.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A, Вільня 


У імпрэзе возьмуць удзел музыкі Анастасія Шпакоўская, Аляксандр Памідораў, Юры Несцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач. Будзе таксама старшыня Саюза літоўскіх пісьменнікаў Бірутэ Янушкайтэ і іншыя ганаровыя госці.

 Далучайцеся з чытаннем вершаў — будзе вольны мікрафон.

«Ноч (не)расстраляных паэтаў» — гэта не толькі ўшанаванне памяці бязвінна загінулых, гэта і праява салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца ў зняволенні зараз.

Сёння свабода думкі зноўку знішчаецца рэжымам у Беларусі, а тысячы нашых суайчыннікаў знаходзяцца ў засценках за жаданне жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне.


Прыходзьце, каб разам ушанаваць памяць загінулых і выказаць салідарнасць сённяшнім палітычным зняволеным Беларусі!





Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Майстар-клас па маляванні алейнай пастэллю ў Фларэнцыі

20.06.2026 (18:30 - 20:30) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ