Акцыя «Жнівень 2020: Памятаем. Змагаемся. Верым» у Таронта

------------ Бясплатнае
9 жніўня беларусы Канады запрашаюць далучыцца да дня памяці ў Таронта, прысвечанага шостай гадавіне падзей жніўня 2020 года.
У 2020 годзе сотні тысяч беларусаў аб’ядналіся дзеля праўды, свабоды і годнасці. Мэта акцыі — паказаць, што працягвае жыць памяць пра іх мужнасць, што не забытыя палітычныя вязні і не спыняецца падтрымка ўсіх, хто працягвае працаваць і змагацца дзеля свабоднай Беларусі.

Праграма: 
  • Morning Run — сімвалічны забег памяці і салідарнасці. Бегчы неабавязкова — можна ісці;
  • Community Gathering — вечаровая сустрэча, каб прыгадаць падзеі 2020 года і пабыць разам

Пра дакладнае месца правядзення забегу ў High Park і дакладнае месца вечаровай сустрэчы арганізатары паведамяць пазней.

Час: 9:30 (забег); 18:30 (сустрэча)


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ