Алесь Чумакоў у Віцебску

15.06.2023 19:30 - 21:00 арт-прастора UPGRADE (вул. Кастрычніцкая, 2) ад 8 рублёў


У чацвер, 15 чэрвеня, гусляр Алесь Чумакоў прыбывае ў Віцебск, каб прэзентаваць свежанькі свой альбом "Летуценнік".



Дата: 15 чэрвеня

Час: 19.30

Месца: арт-прастора UPGRADE, вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск


Вас чакае класіка року па-беларуску ды пад гуслі!

Вам жа хацелася, каб Фрэдзі Мэрк’юры ці Пол Маккартні заспявалі па-беларуску? А вялікі й жахлівы Озі Осбарн? А Віктар Цой? Так будзе!

Над перакладамі працавалі паэты Макс Шчур і Сяржук Сокалаў-Воюш.

Падчас сустрэчы музыка распавядзе пра гісторыю гусляў, адкажа на вашыя пытанні. Таксама можна будзе набыць альбомы Алеся Чумакова на флэшках ці дысках.

Не прапусціце свята паэзіі, беларускай мовы і добрай музыкі!


Квіткі — 15 рублёў; калі лайкніце і рэпосніце афішку — 10 рублёў; студэнтам — 8 рублёў.




Вам можа быць цікава

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ