Алесь Анціпенка і прэзентацыя новай кнігі “Прыпадобніўшыся да насарога”

26.10.2018 19:30 - 19:30 ------------ Уваход вольны

26 кастрычніка ў праектную лабараторыю Беларускага калегіюма завітае  адзін з заснавальнікаў БК філосаф Алесь Анціпенка з новай кнігай “Прыпадобніўшыяся да насарога”.

Пра кнігу:
“Прыпадобніўшыся да насарога” –  гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытанні.
Што ёсць мысленнем і ці ёсць штосьці па-за яго межамі?
Што азначае “верыць”?
Што такое смерць і чаму мы яе так баімся?
Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?
Змест кнігі складаюць таксама пераклады класічнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будысцкай Кхагавісана суты, часткай рэфрэну якой і з’яўляецца назва – 
«Ідзі адзін сваім шляхам, прыпадобніўшыся да насарога».

26 кастрычніка, Кнігарня “Логвінаў” (пр. Незалежнасці, 37А),

Пачатак а 19.30.

Фота вокладкі – bookstore.lohvinau.by


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ