Андрэй Хадановіч у Беластоку

20.05.2023 12:00 - 13:30 хаб «Новая зямля», (Wyszyńskiego 6a,) Бясплатнае

У суботу, 20 траўня, на заняткі Беларускай суботняй школкі «Родны кут» у Беластоку завітае паэт Андрэй Хадановіч з майстар-класам «Ад верша да песні».



Дата: 20 траўня

Час: з 12.00 да 13.30 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая зямля», Беласток, Wyszyńskiego 6a, Беласток


То падчас сустрэчы вы:

даведаецеся сакрэты і лайфхакі, як паэтычныя радкі становяцца музычнымі;

складзеце гарачы хіт-парад вершаў, якія сталі песнямі; пачуеце дэтэктыўную гісторыю «Алесі» Аркадзя Куляшова;

заспяваеце разам сусветныя хіты па-беларуску: «Муры», «Гатэль Беларусь», «Алілуя», «Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт» і іншыя.

Уваход вольны, і чакаюць усіх (і тых, хто не ходзіць у школку, таксама)!




Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сустрэча «Як гавораць беларусы Латгаліі» ў Рызе

30.05.2026 (14:00 - 16:00) сядзіба Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў (Slokas iela, 37)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ