ПАДЗЕЯ ДНЯ: Андрусь Такінданг і Аквалерыя ў Кракаве

23.12.2022 18:00 - 21:30 ------------ donation

У пятніцу, 23 снежня, музыкі Андрусь Такінданг і Аквалерыя завітаюць у Кракаў адразу з дзвюма імпрэзамі.



А 18-й дзетак і іх бацькоў запрашаюць на музычны калядны спектакль «Маленькая Чэмпіёнка».

Прыходзьце паслухаць ды паглядзець захапляльную гісторыю пра дзяўчынку Ніну і яе калядныя прыгоды, а таксама паспяваць песень, павадзіць карагодаў ды адсвяткаваць Каляды! Уваход, здаецца, вольны.

Дата: 23 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: офіс фонду «Аўтаномія», Os. Centrum C9 (уваход з боку Al. Andersa), Кракаў


А 20-й жа прыходзьце на лямпавы канцэрт Андруся Такінданг і Аквалерыі ў бары «Чыкага».

Будуць уласныя песні музыкаў ды народныя спевы.

Уваход вольны, вітаюцца данаты ў капялюшык!

Дата: 23 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Chicago», Slawkowska, 11, Кракаў




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ