Спектакль "Animal Tales" у Познані

14.02.2026 18:00 - 19:30 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) 30 злотых

У суботу, 14 лютага, тэатр "Эмігрант" грае ў Бараку Культуры спектакль "Animal Tales".



Спектакль пастаўлены паводле п'есы амерыканскага драматурга Дона Нігра, якая ў інтэрпрэтацыі тэатральнай трупы "Эмігрант" становіцца экзістэнцыйным кабарэ.

Гэта гісторыя пра ўнутраныя дылемы цыркавых жывёл, не так далёкія ад чалавечых маральных дылем.

Хто яны? Вандроўная трупа артыстаў ці згубленыя душы, якія спрабуюць сагрэцца ля агульнага вогнішча ў задняй частцы цырка?

Цырк, які яны нясуць з сабой - як цяжар ці дом? Як ілюзію ці праўду?

Артысты з жывёльнымі інстынктамі ці жывёлы з чалавечымі грахамі?

У ролях - Алена Варакса, Анастасія Радкоўская, Юлія Касцючык, Людміла Ерамейчук, Наталля Ахтырская, Любоў Сыдарава, Кінга Сяліцкая, Марыэта Захаран.

Рэжысёрка - Вольга Грыгораш.

Асістэнтка рэжысёркі - Алена Варакса.

Пераклады: Ірына Лапо – польская мова, Ігар Ладэнка – украінская, Алена Варакса – беларуская, Віктар Вебер – расейская.

Квіткі коштам 30 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ