Анлайн-дні сучаснай беларускай культуры з Палескімі Рабінзонамі і Рабінзонкамі

28.03.2025 - 30.03.2025 18:00 - 13:00 анлайн Бясплатнае



З 28 па 30 сакавіка беларускія падлеткі ва ўзросце 10-15 гадоў запрашаюцца ў анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі» на Дні сучаснай беларускай культуры.





Прапануюць разам даследаваць, як беларуская літаратура, музыка, тэатр і мастацтва адлюстроўваюць сучаснасць, а магчыма, і самі стаць часткай гэтага творчага працэсу.


Вось якая праграма:

 28 сакавіка (18:00-20:00, час мінскі) «Кнігі, якія зачароўваюць»


 Што чытаюць беларускія падлеткі?

 Якія сучасныя кнігі маглі б стаць асновай для кінастужкі?

 Хто з сучасных аўтараў_ак стварае гісторыі, што застануцца ў памяці?

Адкрыеце для сябе яркія імёны сучаснай беларускай літаратуры і самі паспрабуеце напісаць нешта неверагоднае!


 29 сакавіка (11:00-13:00, час мінскі) «Усё наша жыццё — сцэна»


 Дзе знайсці сапраўднае тэатральнае мастацтва?

 Як музыка змяняе глядацкі досвед?

 І што адчувае акцёр/акторка, выходзячы на сцэну? Пра ўсё даведаецеся!


 30 сакавіка (11:00-13:00, час мінскі) «Беларусь з пэнзлікам»


 Як выглядае сучаснае беларускае мастацтва?

 Што натхняе маладых мастакоў_чак?

Паглыбіцеся ў свет візуальнай творчасці, разгледзіце знакавыя працы і нават створыце сваю ўласную карціну. Можна далучыцца да ўсіх дзён або выбраць толькі адзін з заняткаў.



Удзел вольны, вітаюцца данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ