Анлайн-дыскусія «2010-я ў беларускім тэатры: «адліга» ці «росквіт»

25.09.2024 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае


У сераду, 25 верасня, Беларускі Інстытут тэатра ладзіць анлайн-дыскусію «2010-я ў беларускім тэатры: «адліга» ці «росквіт».






Дата: 25 верасня

Час: 18.00 (час варшаўскі, гэта 19.00 па Мінску і Вільні)

Месца: zoom 




2020 год для беларускай тэатральнай супольнасці ўспрымаецца як кропка разрыву, якая адсылае не толькі да таго, што стала «пасля», але і да таго, што было «да». 

Ці сапраўды гэта быў «росквіт», альбо толькі яго абяцанні? 

У межах дыскусіі прапануюць не проста ўзгадаць мінулае, але зразумець, як гэты перыяд ужо стаў гісторыяй і якім чынам уплывае на развіццё беларускага тэатра сёння.


Удзел бяруць:

Настасся Панкратава, тэатральная крытыкеса, журналістка

Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі, тэатральны крытык, даследчык квір-культуры Усходняй Еўропы

Наталля Бібікава, культурная аглядальніца. 


Мадэратарка — Таццяна Арцімовіч, даследчыца і куратарка. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Рэгістрацыя скончыцца за 2 гадзіны да мерапрыемства.






Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ