Анлайн-дыскусія «Чаму гендарныя квоты падзялілі дэмакратычную супольнасць?»

13.02.2024 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае
  

У аўторак, 13 лютага, Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-дыскусію «Чаму гендарныя квоты падзялілі дэмакратычную супольнасць?»





Дата: 13 лютaга

Час: 18.00 (час варшаўскі, гэта 20.00 па Мінску, 19.00 па Вільні і 21.00 па Тбілісі)

Месца: zoom 


Разам з абмеркаваннем канцэпту будучых выбараў у Каардынацыйную раду ў шэрагах беларускіх дэмакратычных сілаў абвастрылася пытанне гендарных квотаў. 

Ці патрэбныя гендарныя квоты ў КР і ў дэмакратычнай Беларусі ўвогуле? 

Чаму менавіта гэтае пытанне стала такім актуальным?

 І ці ёсць адназначны адказ на яго? 

Якія аргументы прыводзяць процілеглыя бакі?



Будзе прадстаўлена тры пазіцыі: 


За квоты — Таня Кавалёнак, каардынатарка зварота ў падтрымку гендарных квотаў, чаліня аргкамітэту партыі «Разам», будзе прадстаўляць актывісцкую пазіцыю.

Лена Агарэлышава, гендарная даследчыца і ўдзельніца фем-групы Каардынацыйнай рады, прадставіць акадэмічнае бачанне.

Супраць квотаў выступае Леў Львоўскі, эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC.


Мадэратарка — палітычная журналістка і аўтарка ЦНІ Таццяна Ашуркевіч. 


Аўдыторыя зможа задаваць пытанні спікерам і спікеркам. Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 (19:00 - 21:00) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ