Анлайн-дыскусія «Гісторыкі і гістарычная навука ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне»

10.05.2022 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае

10 траўня адбудзецца анлайн-дыскусія аб становішчы гістарычнай навукі ў сучасным палітычным кантэксце.



Дата: 10 траўня

Час: 16.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-га Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і стане першай з цыклу пра стан сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.

Гісторыкі і гістарычная навука не існуюць у палітычным вакууме, іх развіццё і творчую дзейнасць вызначаюць актуальныя грамадскія падзеі.

За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследаванняў, і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.

Удзельнікі дыскусіі — гісторыкі, кандыдаты гістарычных навук Алег Дзярновіч, Алесь Краўцэвіч, Ірына Раманава.

Мадэратары — Аляксей Ластоўскі і Андрэй Казакевіч.

Для рэгістрацыі на дыскусію звяртайцеся па адрасу: icbs@palityka.org.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ