Анлайн-дыскусія «Мэмарыялізацыя Халакосту: у пошуках кансэнсусу»

14.04.2022 15:00 - 17:00 анлайн Бясплатнае

14 красавіка Фонд імя Конрада Адэнаўэра разам з Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса ладзяць анлайн-дыскусію, прысвечаную мемарыялізацыі Халакосту, ў межах праекта «Месцы памяці: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмаў мінулага».



Дата: 14 красавіка

Час: 15.00 (час мінскі)

Месца: анлайн

Мовы дыскусіі — беларуская і ангельская.

Эксперты:

Аляксандр Далгоўскі, доктар гістарычных навук, намеснік кіраўніка праекта «Майстэрня гісторыі Леаніда Левіна» Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау, Беларусь;

Ілля Сулжыцкі, доктар сацыялогіі, Універсітэт Грайфсвальда, Германія;

Адам Керпель-Фроніус, навуковы супрацоўнік, «Фонд Мемарыял забітым яўрэям Еўропы», Германія;

Аніка Вальке, доктар філасофіі, дацэнт кафедры гісторыі і кафедры габрэйскіх, ісламскіх і блізкаўсходніх даследаванняў, звязаных з даследаваннем жанчын, гендэра і сэксуальнасці і глабальнымі даследаваннямі, Вашынгтонскі ўніверсітэт ў Сэнт-Луісе, ЗША.

Мадэратарка — Ірына Раманава, кандыдат гістарычных навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Літва/Беларусь.

Рэгістрацыя на анлайн-канферэнцыю па спасылцы да 13 красавіка


Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 (14:00 - 17:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ