Анлайн-дыскусія «Незалежныя выдаўцы і гістарычная навука ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года»

08.12.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

У чацвер, 8 снежня, далучайцеся да анлайн-дыскусіі «Незалежныя выдаўцы і гістарычная навука ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года», якую ладзіць Форум гістарычных даследаванняў Беларусі.



Дата: 8 снежня

Час: 19.00 (час мінскі, альбо 17.00 па Берліне)

Месца: Zoom


Падчас дыскусіі абмяркуюць наступныя пытанні:

Якую ролю адыгрывалі незалежныя выдавецтвы для гістарычнай навукі і што адбываецца з імі зараз, калі іх дзейнасць фактычна крыміналізавана?

Як паўплывалі рэпрэсіі ў дачыненні да гісторыкаў і выдаўцоў на гістарычную навуку Беларусі і што азначае кейс з манаграфіяй Святланы Казловай, якая была апублікавана Янушкевічам і цяпер уваходзіць у спіс «экстрэмісцкай» літаратуры?

Ці мусіць вайна ва Украіне і яе наступствы падштурхнуць да пераасэнсавання гістарычнай навукі ў Беларусі і якая роля ў гэтым можа быць у незалежных выдавецтваў?


Спікеры:

Валер Булгакаў, часопіс ARCHE

Аляксандр Фрыдман, Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта

Святлана Казлова, гісторык-фрылансер

Андрэй Янушкевіч, выдавецтва «Янушкевіч».


Мадэратар — Фолькер Вайхсель, часопіс OSTEUROPA

Уводзіны — Томас Бон, Універсітэт Юстуса Лібіха ў Гісэне


Размова будзе весціся ў сінхронным нямецка-беларускім перакладзе.


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ