Анлайн-дыскусія «Студэнцкія пратэсты ў Беларусі вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў ды сведкаў»

09.04.2024 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае
 


У аўторак, 9 красавіка, адбудзецца анлайн-дыскусія «Студэнцкія пратэсты ў Беларусі вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў ды сведкаў».




Дата: 9 красавіка ў 16.00 (час берлінскі, гэта 17.00 па Мінску і Вільні, 18.00 па Тбілісі)

Месца: зум 


Студэнцкія акцыі былі неад’емнай часткай антыаўтарытарных пратэстаў у Беларусі ў 2020-2021 гг. 


Выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю, моладзь ладзіла маршы, спеўныя сходы i дэманстрацыі на факультэтах, за што многія патрапілі пад рэпрэсіі. 


Сёння па крымінальных артыкулах у беларускіх турмах знаходзяцца не менш як 40 студэнтак і студэнтаў. 


Падчас дыскусіі эксперткі і эксперты ды сведкі паспрабуюць разам прааналізаваць падзеі 2020-2021 гг.


 Як стаў магчымы студэнцкі пратэст у аўтарытарным асяроддзі, пазбаўленым традыцыі акадэмічных свабод?


 Як ён упісваецца ў гістарычны кантэкст студэнцкіх пратэстаў? 

Якім чынам можна сабраць сведчанні аб тых падзеях і якую ролю ў гэтым грае вусная гісторыя? 

Як да пратэстаў студэнтак і студэнтаў ставіліся іх выкладчыцы і выкладчыкі? 

Як змяніліся ўніверсітэты пасля падаўлення пратэстаў? 

Як можна цяпер дапамагчы рэпрэсаванай моладзі? 


Уступнае слова — Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы

 Мадэратар — Аляксандр Паршанкоў, Карлаў Універсітэт, Прага



Эксперты:

Таццяна Астроўская, Інстытут гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы ім. Гердэра, Марбург

Таццяна Екельчык, Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт, Прага

Віктар Шадурскі, вольны гісторык





Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

20.12.2025 (14:30 - 17:00) Church of St. Cyril (Holden Avenue)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ