Беларускамоўная экскурсія ў Супрасль з Беластока

19.10.2025 12:30 - 14:00 ля брамы да Манастыра (Klasztorna 1) Donation

У нядзелю, 19 кастрычніка, беларусаў Беластока клічуць выбрацца ў восеньскую вандроўку ў мястэчка Супрасль. 



Падчас экскурсіі даведаецеся:

❓ Чаму горад называецца  "Uzdrowiskо Supraśl"?
❓ Як ён звязаны з ВКЛ і беларускай гісторыяй?
❓ Ці праўда, што праваслаўны манастыр быў і касцёлам, і фабрыкай, і механізатарскім каледжам? 
❓ Як у гарадку на тры тысячы чалавек існавала чатыры канфесіі? 

З Беластока да Супрасля рэгулярна ходзяць аўтобусы. Расклад па прыпынках можна знайсці на сайце Nova, кошт квітка - 6 злотых.

Сустракаюцца каля брамы да манастыра ў Супраслі а 12:30 (аўтобус з Беластока выязджае а 12:00, а каля манастыра ёсць вялікі паркінг).

Удзел вольны, данаты вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Дзень народзінаў Максіма Багдановіча ў Мінску

09.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Віталь Рыжкоў у Брне

09.12.2025 (19:00 - 20:30) La Casa Verde (Táborská 256/232)

Калякалядны Вольскі ва Уроцлаве

11.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб ALIVE (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ