Прэзентацыя кніг Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай у Вісбадэне

18.10.2025 16:00 - 19:00 (Rauenthaler Straße 4) Бясплатна

У суботу, 18 кастрычніка, у Вісбадэне адбудзецца прэзентацыі новых кніг Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай.



Спадар Альгерд прэзентуе кнігу “Папяровы Голем”: пра гісторыю і літаратуру, творчасць і мову, пра лёс і экзыль, боль і любоў, пра тое, чаму навучыўся і што зразумеў, пра сябе і тых, хто побач, пра наш час, пра сваю Беларусь, пра Захад і Усход, пра новы і стары свет.

Спадарыня Юля прэзентуе зборнікі “Кровазварот” (паэтычнае  даследаванне ўласнага жаночага і эмігранцкага досведу праз прызму родавай памяці) і “Ich zerschneide die Geschichte/Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой/Вершы і калажы“, асабісты і па-мастацку захапляльны твор пра выгнанне, страту і крохкасць складання ўласнай гісторыі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ