Анлайн-дыскусія «Вынікі 2022 года і прагнозы на 2023-і»

27.12.2022 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае

У аўторак, 27 снежня, Belarus in Focus разам з беларускай экспертнай сеткай «Наша думка» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашаюць падвесці вынікі года і пазначыць навагоднія прагнозы на анлайн-дыскусіі Экспертна-аналітычнага клуба.



Дата: 27 снежня

Час: 16.00 (час мінскі)

Месца: zoom 


У 2022 годзе нас добранька патрэсла на паваротах гісторыі, то давайце разбірацца, што гэта было і чаго з гэтым рабіць.


Разам з запрошанымі экспертамі абмяркуюць:

Якія галоўныя наступствы вайны для Беларусі ўжо выявіліся, а якія яшчэ наперадзе?

Які эканамічны і палітычны эфэкт ад санкцыяў, і якія яшчэ варыянты паводзінаў засталіся ў Захаду?

Як можна ацаніць дзейнасць Святланы Ціханоўскай і Кабінета, і што яны змогуць зрабіць у 2023 годзе?

Што будзе вызначальным ва ўнутранай палітыцы Беларусі ў 2023 годзе, і ці будуць альтэрнатывы закручванню гаек?


У дыскусіі бяруць удзел (у алфавітным парадку):

Андрэй Казакевіч — PhD, дырэктар інстытута «Палiтычная сфера»;

Дзмітрый Крук — эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік BEROC;

Вераніка Лапуцька — сузаснавальніца даследчага цэнтра EAST Center;

Павел Мацукевіч — старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй;

Арсеній Сівіцкі (ТВС) — сузаснавальнік і дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў;

Арцём Шрайбман — палітычны аналітык, запрошаны эксперт Carnegie Endowment for International Peace.

Мадэратары — Вадзім Мажэйка і Антон Рулеў.


Працоўныя мовы дыскусіі — беларуская, руская.


Арганізатары плануюць весці відэазапіс дыскусіі. Chatham House Rule прымяняецца па папярэднім апавяшчэнні, такія фрагменты выступаў будуць выразаныя з відэазапісу.


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Абавязкова раскажыце пра сваю матывацыю, калі вы раней не былі ўдзельнікам экспертна-аналітычных клубаў.

Звярніце ўвагу, што далучыцца да сустрэчы ў працэсе не атрымаецца.








Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ