Анлайн-дыскусія «Як дзейнічаюць праграмы мабільнасці для беларусаў(к): падсумаванне і планы»

19.09.2024 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае
 

У чацвер, 19 верасня, адбудзецца анлайн-дыскусія «Як дзейнічаюць праграмы мабільнасці для беларусаў(к): [прамежкавае] падсумаванне і планы».






Дата: 19 верасня ў 17.00 (час мінскі, гэта 16.00 па Варшаве)

Месца: Zoom 



Сустрэча станецца пляцоўкай для абмену ўражаннямі, досведам і пажаданнямі на будучыню ад адміністратараў MOST+, Eu4Culture і #ArtPowerBelarus — трох самых заўважных праграм мабільнасці для беларускіх дзечаў культуры.


Удзел бяруць:

Надзея Гарэцкая, намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры (праграма ArtPower Belarus);

Наталля Юроўская, каардынатарка праграмы MOST+;

Багдан Хмяльніцкі, нацыянальны каардынатар праграмы Eu4Culture цягам 2022-2024 гг.



 Падчас дыскусіі ўдзельнікі будуць акцэнтаваць увагу на наступных момантах: 

* вынікі праграм мабільнасці для беларускіх творцаў і адметнасці іх рэалізацыі цягам 2-х гадоў;

 * выклікі і неспадзяванкі, што паўстаюць перад удзельнікамі;

 * самыя папулярныя (і найменш папулярныя) мэты і месцы для творчых вандровак; 

* планы на будучыню і магчымыя змены ў наступных конкурсах на гранты мабільнасці. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Сустрэча з Уладзімірам Лісоўскім у Беластоку

30.08.2026 (14:00 - 16:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ