Анлайн-гутарка пра ахову беларускай спадчыны з Наталляй Хвір

26.05.2022 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае


26 траўня праект «Спадчына як кісларод» ладзіць заключную анлайн-гутарку і запрашае ў якасці спікера Наталлю Хвір.



Дата: 26 траўня

Час: 18:00 (час мінскі)

Месца: Zoom


Наталля Хвір працавала ў сферы аховы культурнай спадчыны з 1993 года, да 2022 была начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі, прадстаўляла краіну ў Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. Арганізоўвала падрыхтоўку дакументаў на ўключэнне нематэрыяльных праяў творчасці чалавека ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, была каардынатарам праектаў Савета Еўропы — Дні Еўрапейскай Спадчыны і COMUS.

Гаворка пойдзе пра ахову беларускай спадчыны: разгледзім сістэму аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якая была ў нашай краіне адразу пасля атрымання Незалежнасці, і што з ёю стала да 2022 года.

Рэгістрацыя па спасылцы (калі вы не рэгістраваліся на папярэднія анлайн-гутаркі праекта).




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ