Анлайн-канферэнцыя «Лічбавыя навыкі ў эпоху COVID»

20.02.2021 10:30 - 17:10 ------------ Бясплатнае

20 лютага Кааліцыя па лічбавых навыках Беларусь правядзе анлайн-канферэнцыю «Лічбавыя навыкі ў эпоху COVID». У фокусе — абмеркаванне пытанняў цыфравізацыі, медыяпісьменнасці і адукацыі.

Мы запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто зацікаўлены ў развіцці лічбавых навыкаў і кампетэнцый беларусаў, змякчэнні негатыўных наступстваў пандэміі COVID-19, дапамозе арганізацыям у ажыццяўленні лічбавай трансфармацыі і ўдасканаленні лічбавых навыкаў сваіх мэтавых груп.

Зарэгістравацца на канферэнцыю ў якасці ўдзельніка.

Мы таксама аб'яўляем набор экспертаў і практыкаў, гатовых падзяліцца вопытам і правесці майстар-класы ў рамках канферэнцыі для развіцця лічбавых навыкаў і кампетэнцый беларусаў.

Зарэгістравацца на канферэнцыю ў якасці вядучага майстар-класа (дэдлайн — 16 лютага).

Расклад:

10:30 - 11.00 | Рэгістрацыя

11:00 - 11:30

— Прывітальнае слова Берэнда дэ Гроота, кіраўніка Праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі;

— Прывітальнае слова Ірыны Сухій, сустаршыні Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства;

— Прывітальнае слова прадстаўніка асацыяцыі All Digital (tbc).

11:30 - 12:30

Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання лічбавых навыкаў у Беларусі

Спікер — Міхаіл Дарашэвіч, дырэктар Baltic Internet Policy Initiative

12:30 - 13:30

Панэльная дыскусія Digital Communication Network «Медыяпісьменнасць у эпоху COVID»


Мадэратар — Мікалай Кванталіані, член Рады DCN

Спікеры:

— Алёна Кошкіна, кіраўніца праграмы медыяпісьменнасці, Міжнародны цэнтр журналістыкі MediaNet

— Марына Дорош, праграмная менеджерка IREX, праект Learn to Discern in Education (Украіна)

— Прадстаўнік DCN з Арменіі (tbc)

13:30 - 14:00 | Лічбавы абед

14:00 - 17:00

Майстар-класы па цыфравізацыі, медыяпісьменнасці і адукацыі (расклад будзе размешчаны пасля 16 лютага на сайце Кааліцыі)

17:00-17:10 | Закрыццё канферэнцыі

Арганізатары

Канферэнцыя арганізавана Кааліцыяй па лічбавых навыках Беларусь Форуму Грамадзянскай Супольнасці Ўсходняга партнёрства (Baltic Internet Policy Initiative, асацыяцыяй «New Group», сеткай CINGO), Digital Communication Network у партнёрстве з Eastern Partnership Civil Society Forum, прыватнай установай адукацыі «Сярэдняя школа Стэмбрыдж», Hrodna Media Room, ініцыятывай «Моладзь за ўстойлівае развіццё», Цэнтрам вольнага часу дарослых і дзяцей «ЭкаЖыццё», грамадскім аб'яднаннем інвалідаў «Роўныя магчымасці» і Жыткавіцкай першаснай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ