Анлайн-канферэнцыя «Моладзь у TikTok cупраць мовы варожасці»

01.03.2024 15:00 - 18:30 ------------ Бясплатнае

Моладзевы Telegram-канал пра здароўе і дабрабыт «То, что надо» запрашае на міжнародную канферэнцыю «Моладзь у TikTok cупраць мовы варожасці» (Zero Discrimination Day).

Дата: 1 сакавіка 2024 года, пятніца

Месца: Zoom

Час: 15.00-16.30 па Варшаве; 16.00-17.30 па Вільні; 17.00-18.30 па Мінску.

Мовы: беларуская, руская.

Маладыя спікеры і спікеркі пакажуць свае відэа і выкажуць сваё меракаванне, як беларусам супрацьстаяць мове варожасці па нацыянальнай прыкмеце, з якой яны сутыкаюцца, пакуль жывуць, вучацца і працуюць за мяжой.

Пасля прагляду кароткіх відэа да 1 хвіліны, будуць абмеркаваныя праблемы і знойдзеныя спосабы эфектыўна з ёй працаваць, калі моладзь хоча сказаць «Не!» мове варожасці.

Па выніках удзелу ў абмеркаванні арганізатары падрыхтуюць для ўсіх электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў дыскусіі канферэнцыі.

Спікеры і спекеркі і іх тэмы: youngsters.top.

Рэгістрацыя.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ