Анлайн-лекцыя «Алхімія рэпрэзентацыі: словы, рэчы і іх суадносіны»

14.04.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

14 красавіка Беларускі Калегіюм ладзіць анлайн-лекцыю «Алхімія рэпрэзентацыі: словы, рэчы і іх суадносіны».



Дата: 14 красавіка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Як суадносяцца мова і рэчаіснасць? Ці сапраўды словы «называюць» прадметы навакольнага свету? Што сабой уяўляе семантычная «анатомія» моўнага знака і як мы на самой справе перадаём інфармацыю з дапамогай маўлення?

Паразважаць над гэтымі пытаннямі запрашаюць разам з лінгвісткай і паэткай, што вырашыла гэтым разам выступіць пад псеўданімам спадарыня К., г.зн. быць прадстаўленай публіцы праз сваю маску.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Трансляцыя размовы будзе адбывацца на youtube-канале Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ