Анлайн-лекцыя Андрэя Хадановіча пра Антоні Сланімскага

05.03.2025 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае



У сераду, 5 сакавіка, Андрэй Хадановіч чытае анлайн-лекцыю «Акно без крат. Антоні Сланімскі і яго творчасць» у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай».






Антоні Сланімскі (1895-1976) быў празаікам, драматургам, калумністам, мемуарыстам, але найперш — віртуозным паэтам. Сланімскі за сваё доўгае творчае жыццё паспеў пабываць і скандальнай зоркай паэтычнай эстрады, кабарэ і газетнай хронікі; і адным з наймаладзейшых «жывых класікаў», адным з лідэраў найпапулярнейшай паэтычнай групы «Скамандр»; і абаронцам ліберальных каштоўнасцяў у няпросты час нараджэння фашызму; і выгнаннікам у ваенныя і пасляваенныя гады; і аўтарам, які наважыўся вярнуцца з эміграцыі ў сацыялістычную Польшчу, часам мусіў лавіраваць, але паслядоўна бараніў свабоду творчасці ў несвабоднай краіне, за што стаў маральным аўтарытэтам для маладзейшых інтэлектуалаў.

Вось некалькі тэзаў, якія падрабязней разгорне лектар, праілюстраваўшы іх арыганаламі, а таксама старымі і новымі (уласнымі) беларускімі перакладамі польскага класіка:
 

  • Антоні Сламінмскі — ліберал, рацыяналіст, скептык
  •  Малады творца і паэтычная група «Скамандр»
  •  Кавярня як лад жыцця пісьменніка
  •  «Дзве айчыны»: крытыка антысемітызму, фашызму і ксенафобіі
  •  Ці лёгка быць пацыфістам у цёмныя часы?
  •  Паэт у эміграцыі. Тэма вайны і выгнання ў творчасці пісьменніка
  •   «Я выхіляўся ўсё жыццё і буду выхіляцца. Але за борт не выскачу»: паэт у сацыялістычнай Польшчы. Цкаванне творцы сістэмай
  •  Праблема канфармізму, цэнзуры і самацэнзуры
  •  Паэзія Сланімскага ў беларускіх перакладах: ад Максіма Танка да Андрэя Хадановіча



Проста далучайцеся да трансляцыі ў падзеі на фэсбук-старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.



Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ