Анлайн-лекцыя «Апісанне валачобнага абраду ў рамане Фларыяна Чарнышэвіча „Wicik Żywica“ і этнаграфічныя рэаліі Усходняй Беларусі»

18.07.2024 17:00 - 19:00 Zoom Бясплатнае


У чацвер, 18 ліпеня, фалькларыстка Алена Ляшкевіч чытае анлайн-лекцыю «Апісанне валачобнага абраду ў рамане Фларыяна Чарнышэвіча „Wicik Żywica“ і этнаграфічныя рэаліі Усходняй Беларусі».






Дата: 18 ліпеня

Час: 17.00 (час варшаўскі)

Месца: Zoom 




Спадарыня Алена прааналізавала апісанне абраду валачобніцы (святкаванне падворкаў на Вялікдзень) у рамане «Wicik Żywica» (1953) польскамоўнага пісьменніка Фларыяна Чарнышэвіча (1900–1964), выхадца з Усходняй Беларусі. 

Паводле сюжэта, абрад адбываецца на каталіцкі Вялікдзень 1920 года каля мястэчка Горка (верагодна, пад такой назвай аўтар «схаваў» цяперашнюю вёску Свіслач Асіповіцкага раёна).

 Важнейшыя кампаненты апісанага рытуалу супастаўляліся са звесткамі этнаграфічных крыніц. 


Лекцыю мадэруе доктарка хаб. Ганна Энгелькінг, кіраўніца навуковага праекта Алены Ляшкевіч у Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук.


Алена Ляшкевіч — фалькларыстка, аўтарка кнігі «Традыцыйны каляндар: нарысы» і сурэдактарка зборніка архіўных і палявых матэрыялаў «Масленіца. Абрам. Пясны. Нап’евы» («Масленіца. Абрад. Песні. Мелодыі»). 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл promocja@ispan.edu.pl.






Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ